Каля гродзенскага аўтавакзала сабраліся пажарныя машыны: з падвала бара “Караван” валіць дым

Пажар у бары “Караван” здарыўся каля поўдня 3 лістапада. Па папярэдняй версіі прычынай стала кароткае замыканне электраправодкі ў падвале будынка.

Школа, аспірантура, коледж АБСЕ і кнігі. Чым займаюцца звольненыя гарадзенскія выкладчыкі?

Ніхто са звольненых у апошнія гады з ГрДУ выкладчыкаў ні пра што не шкадуе. Былым калегам спачуваюць ды з большага прабачылі.

Глава “Біякома” Андрэй Паўлоўскі ў СІЗА КДБ. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў на 144 млрд

|

Кіраўніцтва групы кампаній “Біяком” падазраецца ў распрацоўцы і рэалізацыі злачыннай схемы з удзелам падкантрольных замежных фірм з васьмі краін, паведамілі ў прэс-службе КДБ.

Невысокі заробак, расстанне з сям’ёй, моўныя бар’еры. Які лёс апошняга легіянера ў Гродне?

|

Да завяршэння падыходзіць чарговы футбольны сезон. “Нёман” датэрмінова забяспечыў сабе прапіску ў Вышэйшай лізе і апошнія туры грае ў спакойны футбол, які павінен спадабацца гледачу. З усіх легіянераў, заяўленых у пачатку сезону, у камандзе застаўся толькі камерунец Бебе. Ён хоча гуляць у Гродне нягледзячы на малыя заробкі, расстане з сям’ёй і побытавы расізм гарадзенцаў.

Гарадзенец прапануе запусціць у горадзе рэтра-аўтобус, які дапаможа “патрапіць у мінулае”

|

Студэнт гістфака Аляксандр Перагудаў прапаноўвае з дапамогай гарадскіх аўтобусаў папулярызоўваць беларускую гісторыю.

Гродна ў Instagram: 26 кастрычніка – 1 лістапада 2015

|

У чарговай падборцы мы працягваем восеньскую тэматыку. Тым часам наш хэштэг #hrodnats выкарыстоўваецца ўсё часцей. Пазначайце ім здымкі ў Instagram і станавіцеся нашымі суаўтарамі.

Прыпыненне санкцый: пацяпленне адносінаў ці палітычная гульня?

|

Днямі ЕС паведаміў аб прыпыненні санкцый у дачыненні на 170 беларускіх чыноўнікаў, а таксама аб размарожванні актываў некаторых прадпрыемстваў нашай краіны. У апошні дзень кастрычніка рашэнне ўступіла ў сілу, што выклікала хвалю актыўнага абмеркавання ў беларускім грамадстве.

Жарсці па гербу Пагоня, Беларусь вачыма заходнееўрапейца і Дзяды: топ навін мінулага тыдня

|

Самыя цікавыя навіны мінулага тыдня – у традыцыйным аглядзе “Твайго стылю”!

Надвор’е ў Гродне: 2 – 8 лістапада

|

На гэтым тыдні надвор’е будзе пераважна пахмурным, але па тэмпературы адносна камфортным. З другой паловы тыдня сіноптыкі прагназуюць дажджы.

Лядовае пабоішча: Хакеісты “Ліды” узялі бабруйскіх “зуброў” за рогі

|

Беспрэцэдэнтна брутальным аказаўся матч чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе паміж “Лідай” і “Дынама-Бабруйск”, які прайшоў 31 кастрычніка. У трэцім перыядзе арэна Лядовага палаца ў Лідзе ператварылася ў Калізей, а хакей – у гладыятарскія баі. Госці, якія да таго часу саступалі з буйным лікам, вырашылі выявіць наймацнейшага ў іншым аспекце – кулачных паядынках. Але і тут далі слабіну.