Экалагічны маршрут па Гарадзеншчыне: крэйдавыя кар’еры, старажытныя шахты і 500-гадовы дуб

|

Маршрут “Па рацэ часу з плынню Росі” , распрацаваны Ваўкавыскім раённым цэнтрам турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, разлічаны на школьнікаў, кліентаў санаторыяў і індывідуальных турыстаў.

З калоніі №11 у Ваўкавыску збеглі злачынцы

|

15 чэрвеня ў 14.30 збеглі трое асуджаных, якія адбывалі пакаранне ў Ваўкавыскай папраўчай калоніі.

Яны карысталіся правам перамяшчэння без канвою і суправаджэння.

Удзельнікі Форума польскай адукацыі ў Гродне: “Польская мова ў Беларусі можа знікнуць”

На ІІІ Форуме польскай адукацыі, які праходзіў 15 чэрвеня ў Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне, настаўнікі і дыпламаты прызналі, што колькасць беларускіх вучняў, якія вывучаюць польскую мову, змяншаецца.

У Гродне баставалі прадпрымальнікі

Забастоўка прадпрымальнікаў на гарадзенскіх рынках “Паўднёвы” і “Цэнтральны” (“Скідзельскі”) прайшла ў нядзелю 16 чэрвеня. Гандляры не выйшлі на працу, бо пратэстуюць супраць абавязковай сертыфікацыі тавараў, якая мае пачаць дзейнічаць з 1 ліпеня.

Каля 30 маладзёнаў атрымалі нефармальную журналісцкую адукацыю

|

На гэтым тыдні ў Гродне адбыўся выпуск двух навучальных курсаў: Школы маладога журналіста-16 і Медыя-студыі.

Новыя правілы Мытнага саюза прымусяць гарадзенцаў апранацца за мяжой?

|

З 1 ліпеня ў сілу ўступае тэхнічны рэгламент Мытнага саюза “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці”, які ўводзіць абавязковую маркіроўку некаторых тавараў адзіным знакам абарота на агульным рынку. Індывідуальных прадпрымальнікаў гэта зусім не радуе і яны збіраюцца баставаць.

“Нёман” пачаў другі круг з паразы

|

Гарадзенскія футбалісты прайгралі мазырскай “Славіі” з лікам 1:0. Мазыр чакаў перамогі над Гродна ажно цэлых 10 гадоў.

Больш за 300 прадпрымальнкаў возьмуць удзел у форуме ў Беластоку

|

Улада, буйныя прадпрыемствы, у тым ліку “Гродна Азот”, Гродзенскі мясакамбінат, і прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу возумуць удзел у XVIІ Беларуска–польскім форуме “Добрасуседства 2013”, што пройдзе 26-27 чэрвеня ў Беластоку.

Міця Чака: “Пляжны футбол у Беларусі набірае абароты”

|

Усё большую папулярнасць сярод відаў адпачынку на пляжы набіраюць пляжны валейбол і футбол. Гэтыя гульні не менш захапляльныя, чым іх старэйшыя браты. Мы пагутарылі з адным з гульцоў гарадзенскага “Нёмана” па пляжным футболе Міцям Чакам.

Раварысты з трох краін праедуць праз Гродна

|

Транспамежны велапрабег “Еўропа без межаў” пройдзе праз Гродна і завяршыцца ў Лідзе. Агульная працягласць трасы складзе 624 кіламетры.