У часе фестывалю адкрыюць фантан і новую галерэю
У заключных мерапрыемствах VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які адбудзецца ў Гродна 4–6 чэрвеня, возьмуць удзел прадстаўнікі 33 нацыянальнасцяў. Першы фестываль ладзіўся ў сярэдзіне 90-х, і ў ім прымалі ўдзел прадстаўнікі 11 нацыянальнасцяў.