Тварам не выйшаў
Неадпаведнасць здымка на пашпарце з асобай, якая яго прад’явіла, прыцягнула ўвагу памежнікаў на пункце пропуску Прывалкі падчас пашпартнага кантролю ў аўтобусе па маршруце “Гродна-Каўнас”. У выніку быў затрыманы грамадзянін Конга з падробнымі дакументамі.