Дзённік бохумскай студэнткі
Доўгі час я перапісвалася па Інтэрнэце з адной гарадзенкай, якая вучыцца за мяжой. Завуць яе Наталля, вучыцца у БДЎ на геаграфiчным факультэце. І мае адно вялікае захапленне – нямецкую мову…
Доўгі час я перапісвалася па Інтэрнэце з адной гарадзенкай, якая вучыцца за мяжой. Завуць яе Наталля, вучыцца у БДЎ на геаграфiчным факультэце. І мае адно вялікае захапленне – нямецкую мову…
Чым даўжэй я жыву ў Гродна, тым больш адчуваю, што гэта МОЙ горад. З цягам часу я ўсё мацней прывязваюся да людзей і прывыкаю да ладу тутэйшага жыцця, які абсалютна адрозніваецца ад ранейшага кракаўскага.
Арганізацыя інвалідаў-калясачнікаў дзейнічае ў Беларусі ўжо 15 год. Яе філіял у Гродна – гарадскую арганізацыю – стварылі ў 2005 годзе. Галоўная яе мэта – дапамагаць людзям, магчымасці якіх абмежаваныя інваліднай каляскай ці ложкам.
Бяздомныя жывёлы – праблема, якая, з аднаго боку, практычна нікога не хвалюе, а з другога – кранаецца амаль кожнага, таму што жывёлы могуць напасці на чалавека, напалохаць дзіця…
Аўтарка юбілейнага, тысячнага каментара ў “Тваім стылі” атрымала сёння ў рэдакцыі фірмовую кашульку!
Амаль сорак два міліёны еўра ў “касе” праграмы падтрымкі беларуска-латыска-літоўскіх транспамежных праектаў. Старт яе можа быць абвешчаны хутка ў Гродне.
Другі за месяц сеанс начнога кіно пачнецца заўтра ў гарадзенскім кінатэатры “Усход”. Далей такія падарункі аматарам кіно дырэкцыя кінатэатра збіраецца рабіць два разы на месяц.
Другі год запар на шляху «Нёмана» у Еўропу стануць футбалісты салігорскага «Шахцёра». З гэтай камандай у гарадзенцаў склаліся сёлета ці не самыя напружаныя адносіны.
Дэлегацыя прадстаўнікоў польскай чыгункі адчыніла сёння ў Гродне выставу «Беласток запрашае». Госці завіталі ў Гродна на нязвыклым для вока беларусаў цягніку, а дакладней – рэйкавым аўтобусе.
Абвінавачванне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акта высунута ўчора супраць ваўкавыскага прадпрымальніка Ўладзіміра Асіпенкі. На лаве падсудных разам з ім можа апынуцца і адзін з былых кіраўнікоў аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Гарадзенскага аблвыканкама.