Штукарскі хлеб: хобі, якое стала справай жыцця

Пекар Алесь Прышывалка – кіраўнік праекта Žorny. Разам з жонкай ён даследуе старадаўнюю традыцыю выпякання хлеба і вырабу розных беларускіх ласункаў. Алесь распавёў “Твайму стылю” аб штукарстве, самаробным хлебе і пераемнасці традыцый.

Чацвёрты “LO_ok” прэзентавалі “на Кубе”

Прэзентацыя чацвёртага нумара гарадзенскага незалежнага культурна-забаўляльнага часопіса “LO_ok” прайшла 22 лістапада ў бары “Куба”. Госці імпрэзы атрымалі прыемны сюрпрыз ад “LO_ok”, паслухалі музыкаў, захапілі дамоў часопіс ды проста добра правялі час у бары.

Афрыканскія фарбы напярэдадні гарадзенскай зімы

Дні культур краін Афрыкі зладзілі замежныя студэнты 20-21 лістапада ў купалаўскім універсітэце. Моладзь з Нігерыі, Анголы, Камеруна прадставіла сваю нацыянальную кухню, танцы, спевы, традыцыі і звычаі, нацыянальнае адзенне.

Стваральнікі першай беларускай “настолкі”: Гародня – лепшы горад у краіне!

|

Пра тое, чаму жыць у Гародні, а не ў сталіцы, як стаць паспяховым і чаму моладзь губляе ініцыятыўнасць, ampby.org гутарыць з Антосем і Настай Янкоўскімі – стваральнікамі настолкі “Паўстанцы” і крамы настольных гульняў “Кубік”.

Віктар Саяпін: “Я ніколі на працаваў для ўзнагарод”

Прэмію імя Ядкоўскага ўручалі два разы і абодва выклілалі няёмкія сітуацыі. У мінулым годзе Андрэй Чарнякевіч адмовіўся ад яе. Сёлета чуліся сумневы – ці заслужана атрымаў узнагароду Віктар Саяпін? “Твой стыль” вырашыў даведацца, хто быў сярод прэтэндэнтаў на прэмію і што прамовіла на карысць Саяпіна.

Этна-Friday у Гродне: выстава і ток-шоў пра натхненне народным мастацтвам

|

22 лістапада дызайнеры і майстры абмяркуюць прысутнасць традыцыйнай культуры ў паўсядзённасці сучаснага гарадскога жыхара. Ток-шоў будзе папярэднічаць адкрыццё выставы “Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне”.


Складанку-макет гарадзенскай ратушы паказалі на Днях Губерта

У першы дзень канферэнцыі “Гарадзенскі соцыум” архітэктар Андрэй Шулаеў прэзентаваў своеасаблівы працяг мінулагодняй складанкі Фары Вітаўта.

Хэлоўін з беларускім каларытам

У Гродне юнак апрануў на Хэлоўін касцюм забітага беларускага патрыёта.

Пакуль у сеціве трываюць спрэчкі, што круцейшае – Хэлоўін альбо Дзяды, гарадзенец Руслан паспрабаваў сумясціць нацыянальнае з замежным.

Bulbamovie: маленькі ўраджай разнастайных клубняў

|

Рэдактар “Твайго стылю” паўдзельнічаў у ІІІ Варшаўскім фестывалі беларускага кіно Bulbamovie і паспрабаваў разабрацца, як гатаваць і з чым лепш есці айчынную кіна-бульбу.

Аматары настолак маюць цяпер у Гродне свой “Кубік”

У Гродне з’явілася першая крама настольных гульняў. Краму “Кубік” заснавалі стваральнікі беларускай картачнай гульні “Паўстанцы” Антось і Наста Янкоўскія.