Гарадзенскія габрэі, што перажылі вайну, вяртаюцца на Радзіму. Дзве гісторыі выжыўшых

Другая сусветная вайна раскідала гарадзенцаў па розных кутках планеты. З развіццём інтэрнэту цікавасць да гісторыі даваеннай габрэйскай грамады абудзілася наноў. Людзі штомесяц пішуць лісты, просяць знайсці сваякоў, некаторыя прыязджаюць і расказваюць гісторыі выратавання. Барыс Максавiч Квяткоўскі, старшыня габрэйскай супольнасці, расказаў “Твайму стылю” дзве ўнікальныя гісторыі, пра якія сам даведаўся гэтым летам.

Чацвертаваны ксёндз, рытуальнае забойства і чыноўнікі-злодзеі: самыя гучныя крымінальныя справы ў гісторыі Гродна

Забойцы, прастытуткі, чыноўнікі-хабарнікі, рабаўнікі і мясцовыя аўтарытэты – год 150 таму на вуліцах горада можна было сустрэць нямала бандытаў. Пра крымінальнае жыццё Гродна ў ХІХ стагоддзі расказаў на сустрэчы ў галерэі “Крыга” гісторык Алесь Радзюк (на фота).

Забягалаўка ці сімвал эпохі? Якім было кафэ “Батлейка” ў гродзенскім Тэатры лялек

У Тэатры лялек у Гродне адкрылася ўласная кавярня “Шэкспір”. Але гэта не першае такое месца ў будынку. У 90-х там працавала “Батлейка”, якая стала своеасаблівым сімвалам часу. Кафэ наведвала гарадзенская, нацыянальная і замежная творчая эліта. Разам з Міколам Тарандам (на фота пасярэдзіне), былым дырэктарам установы, мы ўзгадваем, якім было гэта месца і чаму яно зачынілася.

Унікальныя зашчэпкі і сляды скарбашукальнікаў: экскурсія па былой Медыцынскай акадэміі Жылібера

Журналістка “Твайго стылю” прайшлася з краязнаўцам Наталляй Канюк па закінутым будынку, што чакае інвестара, і паспрабавала знайсці ўнікальныя рэчы, што пражылі два-тры стагоддзі. А таксам паглядзець, што змянілася ў акадэміі з часоў Жылібера.

Апошняя падзея ў гісторыі Рэчы Паспалітай: 220 гадоў таму адрокся ад трону Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

|

У студзені 1795 г. у Гродна пад канвоем 30 казакоў з Варшавы прыехаў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Каралём ён ужо быў толькі намінальна, бо нават месца ягонага жыхарства асабістым указам вызначыла расійская імператырыца Кацярына ІІ. Тут у лістападзе таго ж году ён адрокся ад кароны.

Вуліца Цмочая і Сумасшэдшы завулак. Віктар Саяпін расказвае пра кнігу, над якой працаваў 20 год

Кніга “50 гродненских улиц” ужо выйшла з друку. У параўнанні з папярэднімі папулярнымі выданнямі аўтара яна выглядае сапраўднай энцыклапедыяй.

Што ты ведаеш пра Фару Вітаўта? Тэст па гісторыі ад “Твайго стылю”

|

У канцы восені больш за 50 гадоў таму камуністычныя ўлады ўзарвалі велічны храм у самым цэнтры Гродна. “Твой стыль” падрыхтаваў гістарычны тэст пра касцёл, які мы страцілі, і які ўжо шмат год свядомыя гараджане мараць адбудаваць.

Апошнія гады Фары Вітаўта або Як знішчалі самы старажытны касцёл Гродна

29 лістапада спаўняецца 54 гады, як Гродна страціў свой самы старажытны каталіцкі храм – касцёл Найсвяцейшай Марыі Панны, у народзе проста Фара Вітаўта.

Фотапараўнанне: Гродна з Фарай Вітаўта і без яе

|

У 54-ю гадавіну разбурэння найстарэйшага гарадзенскага касцёла мы параўналі віды Гродна сёння і тых часоў, калі велічны храм яшчэ існаваў.

Збірайце спарышы і цяжка працуйце. Чаго патрабавалі немцы ад гарадзенцаў у гады Першай сусветнай

Пасля акупацыі Гродна нямецкай арміяй у канцы лета 1915 года перад гродзенцамі стала пытанне як прыстасавацца да новай улады.