Новы квэст у Гродне: удзельнікам прапануюць ролю ў псіхалагічным трылеры

Гарадзенцам прапануюць прыняць удзел у жывым квэсце – сюжэтнай ролевай гульні, у якой чалавек, як герой кінастужкі, апынаецца ў гушчы загадкавых і непрадказальных падзей.

У Гродне стварылі групу псіхалагічнай падтрымкі для тых, хто перажывае растанне

Пошукава-выратавальны атрад “ЦентрСпас” пры падтрымцы дзіцячага клуба “Лета” адкрывае другі напрамак у працы дабрачыннага праекта “Групы псіхалагічнай падтрымкі”. На гэты раз група створана для тых, хто перажывае крызіс або разрыў адносін.

На Каляды ля OldCity вывучалі нацыянальныя танцы і вадзілі карагоды

Народныя гулянні прайшлі 7 cтудзеня каля гандлёвага цэнтра OldCity. Гарадзенцы спявалі, танцавалі і ўдзельнічалі ў конкурсах на пляцоўцы ZimaCity. Самыя маленькія атрымоўвалi цукеркі ад казы. Гулянні працягваліся з 17.00 да 20.00, а пасля ўсе жадаючыя пайшлі грэцца ці катацца на горку.

Купалаўскі ўніверсітэт і праваслаўная царква падпісалі дамову аб супрацоўніцтве

|

Напярэдадні Раства у ГрДУ імя Купалы падпісалі дамову аб пяцігадовай праграме супрацоўніцтва паміж універсітэтам і Гродзенскай праваслаўнай епархіяй.

У Гродне з’явілася свая федэрацыя кіберспорту

У канцы 2015 года група маладых людзей з Гродна зарэгістравала першую ў Беларусі федэрацыю кіберспорту. Праз некаторы час геймеры плануюць наогул стаць рэспубліканскай арганізацыяй. 

У яшчэ адным старым будынку ў Гродне замест акна прабілі дзверы

|

Нечаканы праём утварыўся ў сцяне гiстарычнага будынку ў цэнтры Гродна. Уладальнікі кватэры па вуліцы Кірава, 12, мабыць, вырашылі зрабіць там краму ці офіс. Для гэтага спатрэбілася з акна зрабіць дзверы.

Хакейныя каробкі і пункты пракату канькоў у Гродне ўжо амаль гатовыя да працы (+спіс пляцовак і пракатаў)

У бліжэйшыя дні ў горадзе пачнуць функцыянаваць хакейныя каробкі і каткі. Акрамя лядовых пляцовак будуць працаваць таксама пункты пракату канькоў і лыж.

У Гродне рынак пусты: працуюць усяго некалькі дзясяткаў прадпрымальнікаў

|

На цэнтральным рынку ў Гродне скончыліся доўгія выходныя, але прадпрымальнікі, як і абяцалі, не выйшлі на працу. Без дакументаў ніхто з іх гандляваць не хоча. Тых, хто выконвае ўсе ўмовы, што дзейнічаюць з 1 студзеня, вельмі мала.

Фотафакт: Аматары “русского мира” ў Гродне пагражаюць НАТА непрыстойнымі вершыкамі

|

У Гродне не часта сустрэнеш аўтамабіль з сімволікай Новаросіі. У панядзелак, 4 студзеня, на вуліцы Ажэшкі заўважылі адно такое аўто на гарадзенскіх нумарах.

У першы дзень новага году ў парку Жылібера невядомыя “адпомсцілі” глючнаму аўтамату з кавай

|

Раніцай 1 студзеня ў парку Жылібера невядомыя перакулілі вулічны аўтамат з кавай.