“Нёман” усё ніжэй
У нядзелю гарадзенцы саступілі на сваёй пляцоўцы сталічнаму “Кераміну” з лікам 1-5. Каманда Дзмітрыя Краўчанкі апусцілася ўжо на сёмае месца ў турнірнай табліцы Адкрытага чэмпіянату Беларусі.
У нядзелю гарадзенцы саступілі на сваёй пляцоўцы сталічнаму “Кераміну” з лікам 1-5. Каманда Дзмітрыя Краўчанкі апусцілася ўжо на сёмае месца ў турнірнай табліцы Адкрытага чэмпіянату Беларусі.
На дарозе з Гродна ў бок Гожы і літоўскай мяжы днямі загінулі юнак і 14-ці гадовая дзяўчынка. Трагедыя здарылася апоўнач на 9-м кіламетры дарогі.
Заўтра ў Гродне пачнецца нацыянальны конкурс, які павінен вызначыць лепшага ўчастковага інспектара міліцыі і лепшага інспектара па справах непаўнагадовых.
На працягу некалькіх год у Гродне праходзілі заняткі для студэнтаў з Беларусі, якія навучаюцца ва ўніверсітэце ў польскім Беластоку. Цяпер польскім выкладнікам, якія праводзілі гэтыя заняткі, не даюць беларускіх візаў. На думку польскага боку, гэта скандал. Беларускі бок вінаваціць ва ўсім гарадзенскіх арганізатараў навучання.
Гарадзенская друкарня аднавіла з пятніцы друк мясцовых дзяржаўных газет, які з вечара 3 лістапада з-за аварыі друкарскага станка быў прыпынены.
Нягледзячы на сур’ёзнасць аварыі і тое, што расійскае прадпрыемства, у якога ў 2004 г. быў набыты станок, збанкрутавала, рамонт не заняў шмат дзён.
З пачатку лістапада прадаўцам ў Гродне забаронена ўпакоўваць прадукты харчавання ў торбы пакупнікоў. Гэта звязана з уступленнем у дзеянне новых санітарных нормаў, зацверджаных яшчэ ў ліпені Міністэрствам аховы здароўя.
Як патлумачылі “Твайму стылю” у аддзеле гігіены харчавання гарадзенскай санстанцыі, гэтая мера павінна папярэдзіць магчымыя выпадкі атручвання прадуктамі харчавання, якія могуць быць упакаваныя ў брудныя торбы спажыўцоў. Ці ўсё тут так адназначна?
Гродна наведвае мноства турыстаў, аднак прывесці іх у адну з найпрыгажэйшых у Цэнтральнай Еўропе сінагогаў немагчыма, бо ў той пануе разруха – адзначыў учора ў Мінску на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі па хрысціянска-іўдзейскім дыялогу Эдуард Шапіра.
Выстава дзіцячых малюнкаў і паштовак, прысвечаных гарадзенскаму мікрараёну Новы свет, адбылася ўчора ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы Гродна.
Заняткі ў лідскіх школах прыпыненыя з сённяшняга ранку. Прычына – перавышэнне 30% ўзроўня захворваемасці сярод школьнікаў. Дадатковыя канікулы могуць чакаць і гарадзенскіх школьнікаў – толькі за мінулы тыдзень у Гродне захварэлі больш за 9 тыс. чалавек.
Яшчэ два тыдні таму гарадзенскія футбалісты знаходзіліся на мяжы выбывання з вышэйшай лігі, а ў выніку ледзь не зачапіліся за бронзавыя медалі чэмпіянату.