“Каложскі дабравест”: самыя цікавыя выступы

|

У сёлетнім Фестывалі праваслаўных спеваў “Каложскі дабравест” перамог хор студэнтаў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. Чайкоўскага. Усяго міжнароднае журы за 2 дні праслухала 46 музычных калектываў. Праслухоўванні ўпершыню ладзіліся ў гродзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. Прапануем паслухаць некалькі адных з самых цікавых выступаў падчас фінальнага гала-канцэрта.

Ідэальная Гародня Ігара Лапехі

Ігар размяшчае на стале пластыкавы макет Фарнага касцёла, трохі ўбаку перпендыкулярна Радзівілаўскі палац. Пазней на сваё месца стане Фара Вітаўта, Ратуша і Баторыеўка – і можна будзе любавацца Рынкавай плошчай у яе найлепшым выглядзе.

Алесь Пашкевіч: цар Іван стаў Жахлівым з-за кахання да сястры Жыгімонта Аўгуста

Пісьменнік прэзентаваў раман “Сімъ побЂдиши” 27 лютага ў “Крызе”. Падзеі рамана развіваюцца ў эпоху Івана Жахлівага і ў нашым часе. Сюжэтныя лініі злучае страчаны спіс Евангелля ад Яна.

“Моц смаку” прадэгуставалі ў Гродне

Юры Качук прэзентаваў у Гродне кнігу беларускай кухні “Моц смаку”. Прэзентацыя ладзілася ў абласной бібліятэцы 17 студзеня. Распавядаючы пра беларускую кухню, аўтар выдання проста на прэзентацыі згатаваў некалькі страў і пачаставаў імі прысутных.

Карункі з перламутру паказалі на святочнай выставе ў музеі рэлігіі

Сёлетняя калядная выстава Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі прысвечаная аднаму з самых загадкавых момантаў Бібліі – Віфлеемскай зорцы. Адкрыццё выставы, якое спалучылі з майстрам-класам па вырабе анёлкаў, адбылося 20 снежня.

Сустрэць Бэтлеемскі агонь у Гродне прыехаў высокі каталіцкі іерарх

Сёлетняя перадача Бэтлеемскага агню ў Гродна прайшла не зусім звычайна. Прывезены беларускімі харцэрамі агонь супакою разам з біскупам Аляксандрам Кашкевічам сустракаў Апостальскі нунцый Клаўдыа Гуджэроці.

Былы вязень: “Не ўспаміны з Асвенціму самае горкае”

Нямецкі Фонд імя Кольбэ сумесна з гарадзенскай “Карытас” ініцыяваў сустрэчу былых вязняў фашысцкіх канцлагероў з усёй Гарадзеншчыны: тых, хто нарадзіўся ў 30-х і застаўся жывы пасля Асвенціма ці Дахаў. Як сказалі на сустрэчы, са смерцю аднаго такога чалавека сёння быццам згарае адна бібліятэка.

Юлія Дарашкевіч: Мару, калі беларусы возьмуць урэшце прыз World Press Photo

| Без катэгорыі

Выстава пераможцаў конкурса “Прэс-фота Беларусі 2012” ладзілася ўчора ў Гродне. Сёлета гэта была другая выстава ў Беларусі, на якой паказаныя ўсе 280 здымкаў пераможцаў.

Культура паляпшае жыццё. Якая культура і чыё жыццё?

|

Сустрэчу-дыскусію “Культура паляпшае жыццё!” зладзіла ў Гродне 28 лістапада Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Літаратары, музыкі, грамадскія дзеячы мелі абмеркаваць месца і стан культуры ў штодзённым жыцці гарадзенцаў. У выніку атрымалася ток-шоў з выступамі, якія цяжка было аб’яднаць агульнай логікай і назваць дыскусіяй.

Шакаладка ад студэнта і кансерва ад дзядулі

|

Скончылася дабрачынная акцыя па зборы прадуктаў, якую ладзіў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна ў гіпермаркетах “Алмі” і “Еўраопт”. Мы паразмаўлялі з яе ініцыятаркай Ганнай Віткоўскай пра тое, наколькі ахвотна падтрымалі акцыю кліенты крамаў і куды сацыяльныя работнікі перададуць атрыманае дабро.