Гродзенскі інжынер зрабіў цацачны замак Вітаўта
“Разлікі, ідэя і ўвасабленне належаць Ігару. Я займаўся пакаваннем і прэзентацыяй цацкі. – кажа спадар Дзмітрый. – Каштаваць папяровы замак у камплекце з магніцікам будзе 30 тысяч рублёў.
Кошт зроблены такі, каб цацка была даступная для дзяцей. Я лічу, што беларускія ідэі трэба развіваць, а не толькі пра іх казаць”.
Пакуль аўтары мяркуюць рабіць у выглядзе цацак толькі замкі. Цяпер у рабоце Лідскі замак, плануецца зрабіць Навагрудскі.
“Выпусцілі пробную партыю ў колькасці 20 штук. Зараз вядзем перамовы з Гродзенскім гарадскім клубам калекцыянераў. З гандлёвымі кропкамі пакуль не размаўлялі. Паглядзім, можа зробім больш асобнікаў, калі цацкай зацікавяцца”.
Час самастойнай зборкі мадэлі для дзіцяці складае каля 2 гадзін. Цацка разлічана на дзіця ад 6-7 гадоў.
Зацікаўленныя могуць звяртацца па тэлефоне (8029)3520752 (velcom) або напісаць на [email protected].
Здымкі nn.by