Стадыён “Нёман” гатовы прыняць матч Лігі Еўропы

Ля ўваходу на стадыён традыцыйна ўсталяваныя турнікеты.

Уласна стадыён прыбраны і ачышчаны ад снегу, на полі зялёненькая як увесну траўка.

Сектар для прэсы

Апошнія тэхнічныя напраўкі – замена лямпачак у ліхтарах

Не абыйшлося без недаробак – яміна ля ўваходу на трыбуны

Ля стадыёну гандлёвыя кропкі рыхтуюцца да продажу піражкоў і напояў. Яны пачнуць працаваць ужо з 19 гадзін.

Каля ўваходу на стадыён стаіць некалькі палявых кухняў – напэўна будуць паіць заўзятараў гарачай гарбатай.

Шыльду адной з крамак на стадыёне чамусьці завесілі.

Апошнія ідэалагічна вывераныя марафеты

Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” і сюды прыгнаў свой дыліжанс, на які ўсталяваў…

…трафарэт выявы футбаліста БАТЭ. Хварэем за сваіх, беларусаў!
Здымкі аўтара
