Чарговы тэрмін адкрыцця гродзенскага чыгуначнага вакзала – ІІ квартал

|

Тэрмін здачы будынкаў пераносіўся не аднойчы.

Адкрыцця чакалі ў пачатку лістапада мінулага году – да юбілею Беларускай чыгункі, пасля – у канцы года. У лістападзе 2012 гаворка ішла ўжо пра першы квартал 2013 года, але зноў не паспелі.

 

Новая зала памежнага і мытнага кантролю амаль гатовая – пра гэта таксама гаворыцца не адзін месяц, але цяпер называецца дата пачатку абслугоўвання першых пасажыраў – ноч з 14 на 15 лютага.

Зала павінна быць абсталяваная на еўрапейскім узроўні і забяспечыць максімальны камфорт пасажыраў.

 

Для ацяплення і асвятлення будынка вакзала выкарыстаныя сучасныя тэхналогіі, якія дазволяць эканоміць энергію. У перспектыве на даху вакзала прадугледжаны мантаж геліевых установак для гарачага водазабеспячэння.

У міжацяпляльны сезон гэта дазволіць цалкам адключыць будынак ад гарадскіх крыніц цяпла.

 

А пакуль – вагон замест залы чаканняў, і адзіная прыемная навіна з моманту пачатку рэканструкцыі – вяртанне прыпынка грамадскага транспарту на ранейшае месца.

 

Здымак http://forum.grodno.net