Абвешчаны конкурс “Прэс-фота Беларусі – 2013”

|

На конкурс прымаюцца работы беларускіх фатографаў,знятыя на тэрыторыі Беларусі, альбо за межамі, але маючыя дачыненне да беларусаў і Беларусі, зробленыя  ў перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2012 года, як апублікаваныя, так і не апублікаваныя.

 

Юлія Дарашкевіч, адна з арганізатараў конкурса:

 

У гэтым годзе мы крыху змянілі тэхнічныя ўмовы і ўвялі новую намінацыю пад назвай “Мабілаграфія”. Гэта адзінкавыя здымкі і серыі, зробленыя на мабільныя тэлефоны і апрацаваныя пры дапамозе Instagram, Hipstamatic і іншых праграм з прымяненнем розных фільтраў і эфектаў.

У мінулым годзе дасылалі вельмі шмат інстаграмных фатаграфій, хаця па ўмовах нашага конкурса візуальнае ўмяшанне было забаронена.


За мабільнай журналістыкай будучыня, гэта ўжо зразумела, часта даводзіцца здымаць у крытычных умовах, таму мы ўвялі новую рубрыку.

Журы таксама стараемся кожны год абнаўляць. Сёлета ў журы ўвойдзе Сяргей Грыб – адзін з лепшых рэпартажных фатографаў Беларусі.

 

Фотаздымкі на конкурс прымаюцца да 28 лютага (уключна) на e-mail: [email protected] .

Да фотаздымкаў павінна быць далучаная  анкета.


Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу і патрабаванні да ўдзельнікаў – тут.

 

Здымак http://i1.i.ua