Сярэдні заробак у Гродзенскай вобласці сёлета павінны павялічыцца на 28%

|

Сёлета ў рэгіёне запланаваны прырост ва ўсіх сферах дзейнасці.

Найбольшы – 112,5% да ўзроўню 2012 года – у галіне гандлю, 112,2% — у прамысловасці.

На 11,5% прагназуецца прырост у сферы будаўніцтва, на 9,5% – у сельскай гаспадарцы, транспарце і сувязі.

 

На аб’екты сацыяльнага і культурнага прызначэння з абласнога бюджэта накіруюць больш за 1,5 трыльёна рублёў.

У аграгарадку Доцішкі Воранаўскага раёна дабудуюць сярэднюю школу на 216 месцаў, у Лідзе, Ашмянах, Капцёўцы – яслі-сады.

 

З сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў плануецца пабудаваць больш за 9 тысяч квадратных метраў сацыяльнага жылля.

29,9 мільярда рублёў  пойдзе на адсяленне людзей са старых і аварыйных дамоў.

З’явіцца 20 новых аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання.

 

Асаблівая ўвага будзе надавацца развіццю вытворчасці, арыентаванай на мясцовую сыравіну, – перапрацоўчым прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу, дрэваапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці будаўнічым матэрыялаў.

 

Скідзельскі цукровы камбінат павінны павялічыць выраб цукру на 12%, “Лідсельмаш” засвоіць выпуск новай тэхнікі для АПК.

Мяса і субпрадуктаў будзе выраблена на 7,1% больш, чым у 2012 годзе, калбасных вырабаў – на 8,1%,  тлустых сыроў- на 3%, сухога малака – на 11,6%.

Жывёлаводы плануюць павялічыць на 15 тысяч пагалоўе кароў, вырабіць 1070 тон (на 7,8% больш, чым летась) малака, 120 тысяч тон ялавічыны, 118 тысяч тон свініны і 59 тысяч тон мяса птушкі.

 

Паводле http://grodno-region.gov.by

Здымак http://bdg.by