Што гарадзенцы хочуць падарыць і атрымаць на Новы год?

|

Што вы хочаце атрымаць на Новы год у якасці падарунка?

 

Большасць апытаных намі гарадзенцаў радыя любому падарунку як праяве ўвагі. Цёплыя эмоцыі, святочны настрой і ўвага – вось што хочуць атрымаць яны як падарунак на Новы год. Цэніцца ў падарунках таксама арыгінальнасць, крэатыўнасць, нечаканыя сюрпрызы.

 

Што вы будзеце дарыць?

 

Рэчы, якія асацыююцца з тым ці іншым чалавекам, ці рэчы практычныя – вось што па большасці будуць дарыць гарадзенцы ў гэтую святочную ноч. Шмат хто не замарочваецца і проста запытваецца, што хацеў бы атрымаць у падарунак блізкі чалавек ці сябар. Канешне, мары павінны здзейсняцца, але сюрпрызу і нечаканасці ўжо дакладна не будзе… Некаторыя гарадзенцы, праўда, робяць больш хітра: у размовах па-ціху даведваюцца, што хоча чалавек, а потым здзейсняюць гэтую мару.

 

Касметыка, духі, упрыгожванні, кнігі – дастаткова часты адказ у абоіх пунктах.

 

Вынікі нашага апытання можна пабачыць таксама ў форме інфаграфікі (націсніце, каб пабачыць у большым памеры):

align=”middle” >

Ці задаволеныя вы падарункамі, якія атрымліваеце на Новы год?

 

85% апытаных цалкам задаволеныя тымі падарункамі, якія атрымліваюць. Галоўнае, каб гэта была праява ўвагі, падарунак ад душы, а не “абы адкупіцца”, цёплыя эмоцыі ці практычны падарунак, які не будзе пыліцца на паліцы. Самае важнае ў навагоднюю ноч – гэта само свята, шмат усмешак, атмасфера цуду і чараўніцтва, блізкія і родныя людзі побач.

 

Ілюстрацыя wallsave.com, інфаграфіка аўтаркі