“Гроднапрамбуд” прызнаны найбольш прыбытковым гродзенскім прадпрыемствам
Па выніках 9 месяцаў 2012 года самай прыбытковай кампаніяй прызнаная “Беларуськалій” з чыстым прыбыткам 6,1 трыльёна рублёў.
“Нафтан” зарабіў 2,7 трыльёны рублёў, 2,5 трыльёна – публічная кампанія “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”.
На 4 месцы – Мазырскі НПЗ з прыбыткам 1,8 трыльёна за 9 месяцаў, на 5-ым – МАЗ (1,1 трыльёна чыстага прыбытку).
Далей ідуць Беларускі аўтамабільны завод (886,67 мільярда рублёў), “Белшына” (715, 67 мільярда), “Гомельтранснафта Дружба” (681,45 мільярда).
Завяршаюць спіс найбольш прыбытковых беларускіх прадпрыемстваў – гродзенскія.
“Гроднапрамбуд” за 9 месяцаў 2012 года зарабіў 437 мільярдаў рублёў, “Гродна Азот” – 372, 9 мільярда, “Гродзенская табачная фабрыка “Нёман” займае 11 месца з 355 мільярдамі прыбытку.
Паводле http://telegraf.by
Здымак http://azharsalleh.blogspot.com