За 5 гадоў выраб “чарніл” у Гродзенскай вобласці павінны скараціцца ўдвая

|

Летась вытворчасць пладова-ягадных він на Гарадзеншчыне скарацілася прыкладна на 15%, продаж – на 20%.

Яшчэ на 4,3% выраб “чарніл” паменее сёлета і складзе каля 2292 тысяч дал.

Таннае віно на вырабляюць 8 прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці. Асноўныя – Наваградскі вінзавод, Дзятлаўскі віна-гарэлачны і Слонімскі вінаробчы завод.

Усе яны ўваходзяць у склад “Гроднахарчпраму”.

 

Генеральны дырэктар прадпрыемства Рышард Нарковіч паведаміў, што да 2017 года плануецца зменьшыць выпуск падобнай прадукцыі з 1787 да 850 тысяч дал.

Адначасова з 271 тысячы да 550 тысяч дал павялічыцца вытворчасць воцату, натуральных він з 6 тысяч да 200 тысяч дал, вінаградных – з 40 тысяч да 229 тысяч дал, гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў з 303 тысяч дал да 1020 тысяч дал, каньяку з 16 тысяч да 70 тысяч.

Больш будуць вырабляць сокаў і безалкагольных напояў.

З 2014 на Гарадзеншчыне пачнуць вырабляць марачныя віны, з 2015 – кальвадас.

 

Дзеля гэтага ў мадэрнізацыю Наваградскага, Дзятлаўскага і Слонімскага заводаў неабходна ўкласці каля 11,8 мільёнаў рублёў.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://consumersjournal.org