У Астравецкім раёне ласося, што ідзе на нераст, будуць ахоўваць патрулі
Сёмга і кумжа – рэдкія ў Беларусі віды. Шлях з Балтыскага мора на нераст (500 км!) пераадольваюць толькі некалькі дзесяткаў рыб, але тут іх пільнуюць браканьеры.
Бліжэйшыя 2 месяцы добраахвотнікі будуць ладзіць дзяжурствы і патруляванне ў любое надвор’е і час сутак. Акрамя таго будуць сустрэчы з жыхарамі рэгіёна, удзел у мерапрыемствах, якія папулярызуюць захаванне ласося ў Беларусі.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне ў вясковай хаце з мінімальнымі выгодамі. Валанцёр мусіць прыехаць як мінімум на 2-3 дні.
Пра сваё жаданне паўдзельнічаць у патруляванні неабходна паведаміць на адрасы: [email protected], [email protected]
Больш падрабязная інфармацыя для валанцёраў – тут.
Паводле http://www.ptushki.org
Здымак http://klyet.ru