Кампанія «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!» шукае новых валанцёраў
Валанцёрамі можа стаць кожны паўнагадовы грамадзянін Беларусі, зацікаўлены. ў грамадскім актывізме. Трэба толькі запоўніць анкету, а пазней паспяхова прайсці размову.
Новыя валанцёры кампаніі пройдуць навучанне на аднадзённых аднадзённых трэнінгах у розных гарадах Беларусі (снежань 2012 — люты 2013) і прымуць удзел у семінары ў Вільні вясной 2013 года.
Цягам апошняга года валанцёры кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» ладзілі ў Гродне паказы фільмаў на тэму памежжа і запускалі па рацэ караблікі з марамі аб падарожжах. У выніку адна з гарадзенскіх валанцёрак стала лепшай валанцёркай кампаніі.
Больш інфармацыі можна атрымаць на сайце кампаніі, або даслаўшы мэйл на адрас [email protected]