Узровень вады ў рэках басейна Нёмана штодзень павышаецца

|

Але пакуль узровень вады застаецца крыху ніжэйшым, чым у мінулым годзе. Прычына гэтага – недабор ападкаў яшчэ з восені і малы запас вады ў снезе.

Паводле слоў спецыялістаў, традыцыйна самы нізкі ўзровень вады ў рэках басейна Нёмана фіксуецца ў жніўні і верасні, самы высокі – у вясеннія месяцы. На гэты час узровень вады ў кантрольным пункце – у раёне рачнога порта Гродна – складае 43 см.

 

У бягучым годзе найменшы ўзровень вады ў Нёмане быў зафіксаваны на адзнацы 30 см. У той жа час у верасні 2002 года адзначалася яго зніжэнне да 20 см.

Узровень вады ў Нёмане на гэты час недастатковы для суднаходства, аднак не з’яўляецца крытычным. Адзначаліся перыяды, калі ён быў значна ніжэйшым, падкрэслілі спецыялісты.

Басейн ракі Нёман размяшчаецца на тэрыторыі чатырох дзяржаў: Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі (Калінінградская вобласць). Асноўная частка басейна (прыкладна палова) знаходзіцца ў межах Беларусі і Літвы. Даўжыня ракі складае 937 км, у межах Беларусі – 459 км.