Калі ты хочаш пабыць скульптарам…
Вы маеце ўнікальную магчымасць стаць аўтарам скульптурнай кампазыцыі ў Рагачове, прысвечанай герою аповесці Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы» Гервасію Выліваху.
Гервасій – рэальны персанаж гісторыі горада Рагачова, што на поўдні Беларусі. Але нават самі жыхары не ведаюць пра гэта.
Патрабаванні да працаў:
– эскіз для скульптуры
– дапускаюцца толькі арыгінальныя аўтарскія працы
– максімальнае ўвасабленне эстэтыкі твору (адзінае абмежаванне – праца мусіць суадносіцца з літаратурным Гервасіем)
– фармат выканання вольны.
Працы не вяртаюцца, яны ўвойдуць у экспазіцыю музея. Апошні тэрмін – да 31 ліпеня. Працы дасылайце на эл.скрыню [email protected] альбо тэлефануйце на нумар 336 19 60 68 (МТС).
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Фота http://slr.ua