Гісторыя пра згубленую архітэктуру Гродна

|

У прадмове да кнігі аўтар кажа:

«Архітэктурныя помнікі, пра якія пойдзе гаворка ў гэтай кнізе, знаёмыя шматлікім гарадзенцам – нейкія больш, нейкія менш. Аб’ядноўвае іх усіх адно – гэтыя помнікі даўно зніклі з карты нашага горада, адны раней, іншыя пазней. І разбураны яны былі, практычна ўсё, не па нейкіх аб’ектыўных абставінах непераадольнай сілы, а па чыста суб’ектыўных, у асноўным па палітычных матывах, альбо волі тых ці іншых гарадскіх уладаў, якія кіравалі горадам у розныя гістарычныя перыяды».

 

Чытач пазнаёміцца са знакавымі архітэктурнымі аб’ектамі, якія вызначалі сілуэт Гродна, а іх страта нанесла непапраўныя страты і ўсяму яго абліччу: палац Радзівілаў, гарадская ратуша, Фара Вітаўта, Сафійскі сабор, Аляксандра-Неўская царква і найстарэйшы чыгуначны вакзал на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гарадзенская Фара Вітаўта была ўзарвана ў лістападзе 1961 году, стары гарадзенскі вакзал разабраны ў пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя.

 

Кошт гэтай кнігі 30 тыс рублёў і прадаецца яна ў гарадзенскіх кнігарнях.