3 ліпеня ў Гродне будзе зменены рух транспарта
У прыватнасці, з 9.00 да 12.00 і з 18.00 да 23.15 будзе цалкам перакрыты рух па вул. Дзяржынскага ад вул. 1 Мая да вул. Сацыялістычнай.
Увечары (18.00-23.15) часткова будзе перакрытая таксама вул. Ажэшкі (ад ўніверсітэту да скрыжавання вул. Ажэшкі і Сацыялістычная).
Плошча Тызенгаўза будзе зачыненая з 9 раніцы да 23.15. У аб’езд зачыненых частак дарог у цэнтры горада паедуць гарадскія аўтобусы і тралейбусы.
Зменены ў руху гарадскога транспарту можна паглядзець на сайце гарвыканкаму.