У Гродне пабудуюць цэнтр рамёстваў

|

Праект распрацаваны ў бюро ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва. Акрамя асноўнага будынка ў цэнтры рамёстваў пабудуюць яшчэ 4 дамка. У трох з іх размесцяцца майстэрні, яшчэ ў адным – невялікі амфітэатр з авансцэнай, на якой змогуць выступаць артысты і ладзіцца прэзентацыі. У падвале гістарычнай сядзібы размесціцца керамічная майстэрня.

 

Цэнтр рамёстваў зойме тэрыторыю ў 24 соткі. Будаўніцтва фінансуецца ў межах праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Літва-Латвія-Беларусь.

 

Да гэтай пары Гродна застаецца адзіным абласным цэнтрам Беларусі, які не мае цэнтра рамёстваў.

 

Паводле http://grodnonews.by