Прававая навука для лідскіх актывістаў
Пра сустрэчу распавядае Аляксандра Васілевіч, кіраўнік гродзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднай грамадзянскай партыі, якая гэтым разам была ў якасці лектара:
– Вынікі сустрэчы вельмі важныя як для людзей, якія працуюць пад час выбараў, так і для простых грамадзян. Пра тое, як сябе весці і які псіхалагічны ўціск аказваюць беларускія ўлады павінен ведаць кожны чалавек. Нават пры сённяшняй судовай сістэме чалавек можа сябе абараніць.
Падобныя сустрэчы ладзіць грамадская арганізацыя «Прававая ініцыятыва», кіраўнік якой – Барыс Звоскаў – памёр некалькі дзён таму ў рэанімацыі. Прававыя навучанні ладзяцца амаль кожныя выходныя па гарадах Беларусі. Наступная сустрэча на Гарадзеншчыне чакае жыхароў Ваўкавыска.