Затрыманы гродзенец, які на 35 аўтамабілях надрапаў “GNK”

|

Невядомы зламыснік “працаваў” у Кастрычніцкім раёне. Ад яго дзеянняў пацярпелі і новыя прэстыжныя іншамаркі і старыя “Жыгулі”.

 

Вылічылі яго пасля таго, як надпіс  “GNK” з’явіўся ў ліфце аднаго з дамоў на вуліцы Хімікаў.

Аказалася, што ўначы нападпітку шкодзіў чужыя аўтамабілі 21-гадовы раней  судзімы гродзенец без пэўных заняткаў.

Затрыманы ва ўсім прызнаўся.

 

Паводле БелаПАН

Здымак http://www.evening-kazan.ru