Палявая школа па вывучэнні габрэйскай этнаграфіі, гісторыі і фальклору пройдзе ў Жалудку
У праграме – лекцыі вядучых спецыялістаў Расіі і Беларусі па гісторыі габрэеў Усходняй Еўропы, габрэйскай этнаграфіі і эпіграфіцы, традыцыйнай народнай культуры поліэтнічных рэгіёнаў.
Прадугледжана практычная праца па зборы фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу (вусная гісторыя, этнакультурныя стэрэятыпы, міфалогія і штодзённасць) і па апісанні габрэйскіх могілак 17-19 стагоддзяў (надмагіллі, расшыфроўка і каталагізацыя эпітафій).
Плануюцца лекцыі-канцэрты габрэйскай музыкі, экскрсіі ў Наваградак, Мір і Гродна.
Да ўдзелу запрашаюцца ў першую чаргу тыя, хто ўжо займаецца палявымі даследваннямі (антрапалогіяй, этнаграфіяй, эпіграфікай, фалькларыстыкай, вуснай гісторыяй ды інш.).
Арганізатары выстаўляюць абавязковыя ўмовы: наяўнасць кампутара-ноўтбука і ўменне чытаць на іўрыце.
Школа ладзіцца Цэнтрам “Сэфер” пры падтрымцы Дабрачыннага фонда “Аві Хай” і UJA Federation of NY.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 мая па электроннай пошце [email protected] .
Падрабязнасці – на сайте Цэнтра “Сэфер”.
Паводле http://www.aen.ru
Здымак з сайта http://shanson-e.tk