Мінімальна падрастуць мінімальныя спажывецкія бюджэты
Бюджэт разлічваецца адпаведна сакавіцкім коштам і будзе дзейнічаць наступныя тры месяцы: да 31 ліпеня. Яго мінімальны памер для сямьі з чатырох чалавек мусіць складацца з разліку 376 920 рублёў на кожнага (на 13000 больш, чым у папярэднія месяцы).
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны найбольш рацыянальнай лічыць наступную структуру расходаў беларуса з мінімальным бюджэтам: 51,8% – прадукты харчавання, 18,8% – вопратка і абутак, аплата жылля і камунальных паслуг – 11,9%, побытавыя паслугі, транспарт, сувязь – 7,1%, прадметы культурна-побытавага і гаспадарчага прызначэння – 6,4%, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак – 2,2%, прадметы санітарыі, гігіены і лекі – 1,6%, унёскі і плацяжы – 0,2%.
Калі перакласці гэта на мову лічбаў, харчавацца варта на 195234 рублі на месяц, апранацца і абувацца – на 70857 рублёў, даглядаць сябе і лячыцца – на 6030, а наведваць тэатр, канцэртныя залы, выставы і адпачываць – на 8292 рублёў на месяц.