“Размова пра мову” завітае ў Гaродню
Прыблізны пералік тэмаў і падтэмаў, якія будуць асветлены на сустрэчы:
1. Нас шмат. Пераадольваем вонкавыя моўныя стэрэатыпы ды нутраныя моўныя комплексы.
2. Тарашкевічу – 120. Асноўныя рысы клясычнае правапіснае нормы ў параўнанні з савецкім правапісам і ў стасунку да беларускага літаратурнага вымаўлення. Беларускі моўны пурызм (імкненне да чысціні мовы).
3. Маркеры беларускае моўнае прасторы (моўны этыкет, іменаслоў). Дзьве графічныя сістэмы беларускае мовы.
Арганізатарам лекцыі-сустрэчы выступае Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму аб сваім жаданні да ўдзелу просім паведаміць на email: [email protected]
Здымак ampby.org