“Еўраопт” у Гродне зачынілі эпідэміёлагі

|

Па горадзе пайшлі чуткі пра пакупнікоў, якія нібыта атруціліся набытымі ў новай краме прадуктамі.

За каментаром “Твой стыль” звярнуўся да галоўнага ўрача Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі  Зоі Вацлаваўны Кулешы:

Ніякіх атручванняў не было.

У гэтай новай краме перад адкрыццём  недастаткова якасна была праведзена прыборка памяшкання. Таму было вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў.

Крама была зачынена 6 студзеня. У дадзены момант туды выехаў наш спецыяліст. Калі недахопы выпраўлены – “Еўраопт” адновіць працу.


Гіпермаркет сапраўды адчынялі ў спешцы. У апошнія гадзіны вешалі шыльду, нешта дараблялі.

Тыя, хто прыйшоў у прызначаны для адкрыцця час, убачылі  на дзвярах паперку з надпісам аб тым, што адкрыццё адкладаецца па тэхнічных прычынах.

Калі гандаль усё ж распачаўся, пакупнікі звярталі ўвагу на напластаванні будаўнічага пылу на падлозе.

Здымак з сайта http://million.by