Больш за 1000 подпісаў супраць атруты
Распядае Сяргей Трафімчык, жыхар Бярозаўкі, кіраўнік гродзенскай абласной арганізацыі Руху за Свабоду:
– Нас падтрымліваюць дзесьці 95% з тых, да каго звярталіся.
Людзі абсалютна розныя: рабочыя, пенсіянеры, настаўнікі, лекары, завадзкія ІТРаўцы.
У мінулым годзе была спроба дамагчыся грамадскіх слуханняў, але ўлады “адпісаліся”, да таго ж не было ніякай канкрэтнай інфармацыі пра вытворчасць, якую збіраюцца наладзіць.
Зараз праект ёсць на сайце завода.
Там напісана, што праектная вытворчасць да 50 тон у суткі, а пры такіх магутнасцях яны абавязаныя правесці АУНА.
У праекце напісана, што будзе выкарыстоўвацца каля 8 тон у суткі фенолаў, аміяку ды іншай атруты, што будзе труціць наш горад.
Жыхары 12-тысячнага горада накіравалі заявы дэпутатам розных узроўняў аб неабходнасці правядзення ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе вытворчасці шкловаты і правядзенні грамадскіх слуханняў.
Заява з просьбай дапамагчы рэалізаваць свае правы адпраўлена і ў Орхусскі цэнтр http://www.aarhusbel.com/.
У горадзе Бярозаўка, які падзелены паміж Лідскага і Наваградскага раёнаў Гарадзенскай вобласці, школозавод “Нёман” з’яўляецца асноўным прадпрыемствам.
На ім працуе большасць жыхароў.
Аднак людзі пастаянна звальняюцца і шукаюць лепшай долі ў іншых гарадах Беларусі і Расіі.