Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт выйшаў у сацыяльныя сеткі
Пакуль старонкі не запоўненыя аніякай інфармацыяй, але планы па прасоўванні ўніверсітэта ў Сеціве вельмі амбітныя.
Як паведамляюць адказныя за падтрымку старонак у сетках, УКантакце будзе выкарыстоўвацца для камунікацыі з абітурыентамі і сваімі студэнтамі, Фэйсбук – для стварэнне станоўчага вобразу універсітэта ў замежных студэнтаў, Аднакласнікі – для выпускнікоў.
Займацца падтрымкай старонак у сацыяльных сетках будуць ініцыятыўныя студэнты 3-4 курсаў філалагічнага факультэта.
Калі казаць пра іншыя гродзенскія ўніверсітэты, то старонкі ў Фэйсбуку и УКантакце існуюць і ў Аграрнага, і ў Медыцынскага універсітэтаў.
Старонка Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту ў Фэйсбуку існуе з восені 2010 года, але зараз яна не абнаўляецца. Але, ў параўнанні з Медыцынскім універсітэтам, яна хоць мае нейкую інфармацыю. Старонка “Меда” увогуле пустая. УКантакце старонкі абодвух універсітэтаў ужо даўно заспамленыя і не абнаўляліся.
Для прыкладу зазірнем на старонку ў Фэйсбуку Беларускага дзяржаўнага універсітэту.
Цікавая рэч: рускамоўная старонка не запоўненая, але больш інфармацыі можна знайсці на англамоўнай старонцы ўніверсітэту.
Для ВНУ такога ўзроўню неяк слабавата. Але агульная тэндэнцыя пранікнення беларускіх ВНУ ў сацыяльныя сеткі яўна прасочваецца.