Ласі ствараюць небяспеку для людзей і гінуць на дарогах
15 верасня пасля 22 гадзін гродзенец збіў жывёлу каля вёскі Смалярня Шчучынскага раёну.
“Фальксваген” рухаўся па аўтадарозе “Мінск-Гродна” ў бок сталіцы.
Лось з левай узбочыны выбег на праезджую частку, ды так хутка, што тармажэнне не дапамагло пазбегнуць сутыкнення.
Смяротна траўмаваная аграмадная жывёліна абрынулася на пасажырскі бок машыны.
У выніку, 29-гадовая жонка кіроўцы з траўмамі трапіла ў шпіталь.
Аналагічны выпадак здарыўся 29 жніўня каля вёскі Міхалконі Ашмянскага раёна, калі на лася на дарозе “Мінск-Ашмяны-мяжа Літвы” наскочыў аўтамабіль”Сузукі”.
Сутыкненне адбылося на неасветленым кавалку дарогі.
Тады цяжкія траўмы атрымаў кіроўца.
Жывёлы ў абодвух выпадках загінулі.
Паводле http://gaigrodno.by