Наваградак адзначае 500-годдзе атрымання магдэбургскага права

|

Першым мерапрыемствам у праграме будзе міжнародная навуковая канферэнцыя з удзелам вядомых беларускіх, польскіх, нямецкіх гісторыкаў, навукоўцаў, музейных супрацоўнікаў.

У гісторыка-археалагічным музее пройдзе выстава старых фотаздымкаў.

У суботу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё юбілейнага памятнага знака, пройдуць канцэрты, разгорнецца горад майстроў.

 

Завершыць святкаванні канцэртная праграма Нацыянальнага акадэмічнага аркестра пад кіраўніцтвам міхаіла Фінберга, салют і дыскатэка да раніцы.

Да юбілею надання Наваградку магдэбургскага права Міністэрства сувязі і інфармацыі выпусціла адмысловы канверт з маркай “500 гадоў атрымання Наваградкам магдэбургскага права”.