ІНТАРЭСЫ ГРОДНА БУДЗЕ АДСТОЙВАЦЬ ГАРАДЗЕНЕЦ
У госці да галавы адміністрацыі горада з гэтай мэтай завітае новы кіраўнік калінінградскага аддзялення амбасады Беларусі ў Расіі Яўген Цімохін. Як паведамляе “Янтарный Край”, Яўген Цімохін нарадзіўся ў 1970 г. у Гродне. Скончыў педагагічны інстутут у Мінску і прэзідэнцкую Акадэмію кіравання. Да прызначэння на новую пасаду працаваў дарадчыкам у Міністэрстве замежных справаў краіны.
В. Дрэма