Увага! Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!»

|

Галасаванне за намінантаў будзе працягвацца да 24 верасня ўключна.

 

Мэтай конкурсу з’яўляецца заахвочванне людзей да больш актыўнага ўдзелу ў паляпшэнні якасці жыцця нашага грамадства, папулярызацыя грамадска-карыснай дзейнасці грамадскіх арганізацый ды грамадскіх ініцыятываў.

 

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

 

• Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці;
• Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія, скіраваная на вырашэнне праблем грамадства, дапамогу людзям.

 

На перамогу ў конкурсе прэтэндуюць сайты грамадскіх арганізацый і грамадскія ініцыятывы і інтэрнэт-кампаніі Гарадзеншчыны.

 

Пераможцу ў намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс” будуць вызначаць прызнаныя эксперты ў вобласці інтэрнэт-журналістыкі і сувязяў з грамадскасцю. Таксама намінацыя прадугледжвае і вызначэнне прыза глядацкіх сімпатыяў. Для гэтага кожны інтэрнэт-карыстальнік можа прагаласаваць за сайт, які яму падабаецца.

 

У намінацыі “Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія” лепшай будзе названа ініцыятыва, якая ў суме набярэ максімальную колькасць галасоў.

Улічвацца будуць толькі галасы, зробленыя на сайце арганізацыі http://3sektar.by.

 

Спяшайцеся скінуць лінк на матэрыял пра сваю дзейнасць сябрам і папрасіць прагаласаваць за ваш сайт альбо вашу інцыятыву!

 

Паглядзець інфармацыю пра намінантаў і прагаласаваць за іх вы можаце тут: Прагаласаваць


З аднаго кампутара можна прагаласаваць за любую колькасць намінантаў, але аднаму канкурсанту вы можаце аддаць толькі адзін свой голас.

 

Таксама будуць улічвацца каментары, якія можна пакінуць кожнаму канкурсанту. Адзін змястоўны каментар будзе раўняцца двум галасам.

 

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца  27 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе кожны ўдзельнік конкурсу зможа прэзентаваць сябе і сваю дзейнасць.