Кошты значна ўзраслі
Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, найбольш падаражэлі ў параўнанні з сакавіком гародніна – на 24,2%, алей – на 22,4%, садавіна – на 15,7%, гарбата – на 14,2%, рыба і морапрадукты – на 9,9%, крупы – 8,2%, бульба – на 7%, макаронныя вырабы – на 6,1%. Найменш выраслі кошты на каўбасы і вэнджаніну – на 1,9%, муку і алкаголь – на 1,8%. Цукар у параўнанні з сакавіком не падаражэў.
З прамысловых тавараў адчувальна падаражэлі бытавыя прыборы – на 4,4% і абутак – на 4,2%.
З красавіка падаражэў і транспарт – гарадскі на 14,8% у параўнанні з сакавіком, прыгарадны чыгуначны падаражэў на 13,7%, квіткі на міжнародныя аўтаперавозкі – на 7,4%.
Здымак з news.date.bs