Кроў гарадзенцаў не спатрэбілася

|

Як паведаміў “Твайму стылю” дырэктар станцыі Канстанцін Маслакоў, патрэбы ў крыві гарадзенскіх донараў не было.

 

Па-першае,  з станцыі ў сталіцу былі адпраўлены альбумін (асноўны бялок плазмы крыві) і 20 літраў эрытрацытаў.

 

Па-другое, донарам можа стаць не кожны. Трэба мець вагу не менш за 55  кілаграм, а таксама даведку пра стан здароўя (выпіска пра перанесеныя захворванні за апошнія шэсць месяцаў, флюраграфію, а для жанчын яшчэ і агляд гінеколага).

 

Атрымаць хутка такую даведку не проста. На агляд да любога лекара неабходна папярэдне запісацца.

 

У донарскай крыві не павінна быць слядоў вірусаў, алкаголю, лекаў, іншых фактараў, што могуць пашкодзіць здароўю чалавека.

 

У нашай краіне пераліванне неабследаваннай крыві забаронена.

 

У выніку выбуху ў мінскім метро загінулі 13 чалавек, каля 200 чалавек было паранена.