“Нёман” зноў перамог “Юнацтва”

|

Тройчы (!) па ходу сустрэчы ў ліку вяло “Юнацтва”, але кожны раз каманда Дзмітрыя Краўчанкі раўняла лік.

 

Ну а ў самым канцы трэцяга перыяду спрацавала “гармата” Глебава – кідком ад сіняй лініі наш абаронца “прабіў” фінскага брамніка сталічнай каманды Оксу.

 

Лік у фінальнай серыі, якая доўжыцца да чатырох перамогаў адной з каманд, стаў 3-2 на карысць “Юнацтва”.

 

У выпадку, калі 1 красавіка гарадзенцы зноў перамогуць, рашаючы матч пройдзе зноў на сталічнай “Мінск-Арэне”.

 

30 сакавіка. “Юнацтва” – “Мінск” 3:4

 

Фота Яраслава Ванюкевіча