У Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў
Гродзенскія арганізатары Фэсту экскурсаводаў
Гродзенскія экскурсаводы ў трэці раз далучацца да ініцыятывы сваіх мінскіх калег.
У мінулым годзе ў Гродне з нагоды Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін адбыліся 3 экскурсіі: аглядная па горадзе, па Новым Свеце і па Гародні яўрэйскай.
Сёлета разынкай Фэсту стане спроба далучыць да правядзення экскурсій непрафесіяналаў.
Калі вы ведаеце нешта цікавае пра Гродна і хочаце гэтым падзяліцца з яго жыхарамі і гасцямі – калі ласка, прапаноўвайце, можна абіраць нестандартныя маршруты, проста асобныя будынкі, сучасныя мікрараёны – усё што вам цікава і падабаецца!
Арганізатары бяруцца нават дапамагчы непрафесійным экскурсаводам парадамі і метадычным матэрыялам.
А ўсіх астатніх запрашаюць стаць удзельнікамі экскурсій.
Патрабуецца таксама дапамога ў рэкламе і арганізацыі Фэста, паслугі фатографа.
Усіх зацікаўленых просім звяртацца на адрас [email protected]
Суполка Укантакце http://vkontakte.ru/club16187016
На фота: экскурсія па савецкім Гродне
Фота з сайта http://harodnia.com