Камітэт дзяржкантролю знайшоў на Гродзеншчыне аграгарадкі-падробкі

|

Старшыня сектару аграрна-прамысловага комплексу Гарадзенскага дзяржкантролю Андрэй Сербін:

Закрываліся школы, садкі. Якасць пабудовы новых дамоў была вельмі дрэнная. 

 Не было аб’ектаў культурна-забаўляльнага характару. Паступалі скаргі на якасць пітной вады.  

Але нягледзячы на гэтыя праблемы, мясцовае кіраўніцтва аб’ядноўвала праблемныя вёскі ў аграгарадкі.


Чыноўнік мяркуе, што аграгарадкі-падробкі  ствараліся дзеля атрымання дзяржаўных датацый на развіццё сяла.

Хібы ў новых аграгарадках выявіліся дзякуючы планавым праверкам, а таксама скаргам мясцовага насельніцтва.

 

У прэс-службе КДК паведамілі:

На сустрэчах з чыноўнікамі ведамства людзі часта скардзяцца наконт рэарганізацыі СПК і ўтварэння аграгарадкоў.

Асноўныя прэтэнзіі насельніцтва выклікае якасць пабудаванага жытла для маладых спецыялістаў, адсутнасць поўнага спектру медычных паслугаў, а таксама дрэннае транспартнае злучэнне раённага гораду і аграгарадкоў”.

Паводле факту парушэнняў прайшлі праверкі. Як вынік, 36 асобаў пакараныя.

 

Паводле http://belsat.eu

Фота з сайта http://kp.by