На рэстаўрацыю Каложы сабрана 100 міліёнаў
Працы каля самага старажытнага гарадзенскага храма плануецца пачаць з будаўніцтва царкоўна-прыходскага комплексу.
У ім у час рэстаўрацыі царквы будуць адбывацца багаслужэнні. Сюды ж будзе перанесена царкоўная маёмасць.
На тэрыторыі ля царквы плануецца правесці археалагічныя раскопкі.
Як паведамляе “Гродзенская праўда”, зараз абласное ўпраўленне культуры перакладае матэрыялы, звязаныя з планамі па рэканструкцыі Каложы, на ангельскую мову, “каб прыцягнуць да працы замежных экспертаў”.
Планы па рэканструкцыі Каложскай царквы выклікалі пратэсты з боку вялікай колькасці спецыялістаў.
Фота: grodno.su