Алей, цукар, малако і мяса – усё ў Казахстан!

|

Бакі зацікаўленыя ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў і вытворчых ліній як на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, так і ў Казахстане. «Нас цікавяць тэхналогіі вытворчасці высокакласных цыгарэт, мы гатовыя пабудаваць новы цэх на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы. Гатовыя таксама ў найкарацейшыя тэрміны паставіць у Казахстан насенне трыцікале і пшаніцы, павялічыць пастаўкі мяса-малочнай прадукцыі», – адзначыў старшыня аблвыканкама Уладзімір Саўчанка.

Анатоль Смірноў у сваю чаргу паведаміў, што за 2008 год пастаўкі беларускай прадукцыі ў Казахстан амаль па двух дзесятках найменняў павялічыліся ў разы, напрыклад, алею – у 26 раз, цукру – у 3,5 разы. Адначасова пасол адзначыў, што неабходна пашыраць асартымент таваразвароту.

Па рахунках 2008 года таваразварот паміж Гродзенскай вобласцю і Казахстанам склаў $26 млн.

Па інф. аблвыканкама