З новага года ўводзяцца новыя мытныя дэкларацыі
У дэкларацыю ўносяцца падрабязныя звесткі пра фізічную асобу: асабістыя дадзеныя, месца нараджэння, адрас сталага жыхарства, месца рэгістрацыі на тэрыторыі мытнага саюза і г.д.
Акрамя пазначэння відаў і сумы наяўнай валюты і дарожных чэкаў, асобна апісваюцца так званыя грашовыя інструменты: векселі, банкаўскія чэкі, каштоўныя паперы і г.д.
У табліцу ўносяцца тып дакумента, дата выпуска, ідэнтыфікацыйны нумар, колькасць і кошт.
Калі дэкларант не з’яўляецца ўласнікам задэклараваных грашовых сродкаў, неабходна прадаставіць звесткі пра ўладальніка: позвішча, а для юрыдычнай асобы – найменне, і адрас.
Новымі і нечаканымі для дэкларантаў будуць апошнія пункты фармуляра: звесткі пра паходжанне наяўных грашовых сродкаў і (альбо) грашовых інструментаў, а таксама звесткі пра іх мяркуемае выкарыстанне.