Інтэрнэт-гульня да дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага
Нацыянальныя камісіі Польшчы, Літвы і Беларусі па справах ЮНЕСКА рыхтуюць сумесную прапанову абвесціць 2015 год годам Агінскага.
А ці шмат мы ведаем пра нашага суайчынніка, юбілей якога, магчыма, будзе адзначаць увесь свет? Ці адкажам на пытанне суседзяў з Літвы, Польшчы і Расіі, хто такі Агінскі для нас, беларусаў?
Да ўдзелу запрашаюцца каманды навучальных установаў, маладзёжных грамадзкіх арганізацый, групы сяброў, аб’яднаных цікавасцю да гульні.
Могуць удзельнічаць асобныя студэнты, старшакласнікі, педагогі-пачаткоўцы, якія не толькі цікавяцца гісторыяй, культурай, роднай краіны і асобамі, якія змянілі яе аблічча, але і разважае над сваім месцам у грамадстве.
Для ўдзелу ў гульні трэба зарэгістравацца, мець мажлівасць 11 лістапада з 13.00 да 16.00 атрымаць праз сетку Інтэрнет заданні гульні, сфармаваць сваё меркаванне, правесці міні-даследванні, распрацавацць праектныя ідэі і адправіць па электроннай пошце вынікі сваёй працы (не пазней чым 16.00).
Мова гульні – беларуская.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў: да 10 лістапада 2010 па адрэсах: [email protected], [email protected], [email protected]
Для ўдзельнікаў гульні будзе арганізаваны майстар-клас і экскурсія па мясцінах, звязаных з жыццём М.К. Агінскага.