Бясплатная стажыроўка ў Польшчы для студэнтаў
Адабраныя ўдзельнікі праграмы наведаюць у кастрычніку і лістападзе польскія навучальныя ўстановы, сустрэнуцца са сваімі аднагодкамі з Польшчы, Расіі і Украіны, вядомымі польскімі грамадскімі дзеячамі.
Апроч гэтага іх чакае цікавая культурная праграма.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы, аплату за праезд, дапамагаюць атрымаць візу.
У праграме “Study Tours to Poland” могуць прыняць удзел студэнты ва ўзросце ад 18 да 21 года (якім да 20 ліпеня гэтага года не споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў Беларусі, Украіне і Расейскай Федэрацыі (Бранская, Калінінградская, Ленінградская, Наўгародская вобласці і горад Санкт-Пецярбург) і з’яўляюцца грамадзянамі гэтых краін.
Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны падцвердзіць высокія паказчыкі паспяховасці, а таксама свой актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.
Арганізатарамі праграмы з’яўляюцца “Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага і фонд “Адукацыя для дэмакратыі”.
Заяўкі на ўдзел у праграме неабходна падаць да 20 ліпеня па адрасе: [email protected]
Фармуляр заяўкі і дадатковая інфармацыя знаходзяцца на Інтэрнэт-сайце па адрасе: http://www.studytours.pl
Інструкцыю для кандыдатаў і форму заяўкі глядзіце таксама ў далучаным да гэтага тэкста файлах.