Сёння ў Гародні стартуе VIII Фестываль нацыянальных культур

|

Для астатніх у гэты час на Савецкай плошчы спяюць Гюнэш, Іскуі Абалян, Іван Буслай.

У 23 гадзіны адначасова на Савецкай плошчы і стадыёне “Нёман” грымне фейерверк з музычным суправаджэннем.

Яшчэ адзін салют гарадзенцы ўбачаць на закрыцці фестываля нацыянальных культур – у нядзелю апоўначы.

У дні фестываля месцы масавых мерапрыемстваў на плошчы Леніна, Савецкай і стадыёне “Нёман” будуць абнесеныя агароджай, прайсці за якую можна будзе толькі праз пункт пропуска пасля дагляду.

З вялікімі торбамі, сцізорыкамі і нажнічкамі, вялікімі пластыкавымі бутэлькамі і алкаголем прапускаць не будуць.

Сёлета на фэст заяўлена каля 1000 прадстаўнікоў 40 нацыянальнасцяў.

На цэнтральных вуліцах сканчаецца афармленне 28 нацыянальных падворкаў.

На фота: апошнія прыгатаванні