З’явіцца якасны дэнім гродзенскага пашыву
Яна будзе размяшчацца на рагу вуліц Дзяржынскага і Белыя Росы. Праз год плануецца выпусціць самую сучасную прадукцыю.
Уласнікі фабрыкі – прадпрыемства “БелРадэр”, якое заснавалі кракаўская фірма “Радэр” і брытанская кампанія з Уэльса. Кошт праекту складае 2 мільёны еўра. Вопратка будзе мець этыкетку “RADER”. Фабрыка будзе дакладанай копіяй кракаўскай фабрыкі, якая ўжо цягам 20 гадоў шые джынсы.
Абсталяванне будзе самае сучаснае – з Японіі, Італіі і Бельгіі, фарбаваць і сушыць будуць на якасным нямецкім абсталяванні.
Плануецца, што недарагое якаснае адзенне “RADER” будзе задавальняць мясцовы попыт. Да таго ж з адкрыццём фабрыкі з’явіцца 150 працоўных месцаў. Тэхнолагі пройдуць навучанне на амерыканскім заводзе ў польскай Лодзі. Штомесяц фабрыка будзе выпускаць каля 20 тысяч вырабаў.
На фабрыцы будзе і фірмовая крама.
Паводле газеты “Гродзенская праўда“