Як зарэгістраваць некамерцыйную арганізацыю

| Без катэгорыі

У часе семінараў будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацыяў ды іх адрозненні ў прававым статусе згодна з актуальным беларускім заканадаўствам.

 

Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку і практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, установаў і фондаў, а таксама дадзеныя ўзоры дакументаў. Усе ўдзельнікі атрымаюць асобнік кнігі «Стварэнне некамерцыйных арганізацыяў у Беларусі: прававыя аспекты».

 

Трэнерамі на семінарах будуць дасведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамерцыйнага права: Вольга Смалянка, Цэнтр прававой трансфармацыі, і Юры Чавусаў, Асамблея НГА. Трэнэры будуць гатовыя даць кансультацыі па любых прававых пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй некамерцыйных арганізацыяў.

 

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных групаў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо іншай некамерцыйнай арганізацыі. Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: [email protected] з пазнакаў у тэме «Seminar». У заяўцы пазначце імя, прозвішча, горад, тэлефон і скайп кандыдата. Апошні тэрмін падачы заявак – 19 траўня.

 

Месца правядзення семінару адабраным кандыдатам будзе паведамлена асабіста. Арганізатары мерапрыемства кампенсуюць удзельнікам выдаткі на праезд з іншых гарадоў, забяспечаць харчаванне.